У Гродне затрыманы журналіст Андрэй Пачобут

Як паведаміла Еўрарадыё жонка Андрэя Пачобута, на журналіста заведзеная новая крымінальная справа.

“Але ператрус праводзіў той самы следчы, які займаўся мінулай справай. Артыкул той жа ― абраза прэзідэнта [арт. 368 Крымінальнага кодэкса. ― Еўрарадыё]. Толькі частка другая, якая ўжываецца ў дачыненні да раней судзімых асобаў. Гэта ўжо не звязана з “Газетай выборчай”, Андрэя пераследуюць за публікацыі на “Хартии’97” і “Белорусском партизане” пра смяротнае пакаранне, пра Кавалёва”, ― распавяла Еўрарадыё Аксана Пачобут.

120621 Paczobut Aksana.mp3

Пасля ператруса журналіста затрымалі ― быццам бы для таго, каб дапытаць. Але Аксана Пачобут прыгадвае, што і мінулым разам яе мужа забралі з кватэры быццам бы для допыту. Пасля, не вяртаючыся дадому, Андрэй Пачобут правёў за кратамі 4 месяцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі