У Гродне прайшоў агульнанацыянальны форум раварыстаў
Першы Форум раварыстаў адбыўся 17-18 верасня.
Яго арганізатары паставілі на мэце аб'яднаць велааматараў з усёй краіны, каб змагацца за развіццё раварысцкага руху. Пра гэта Еўрарадыё распавяла адна з актывістак руху раварыстаў Юлія Каляда.
Каляда: "У гэты раз, калі мы арганізоўвалі гэты форум, галоўная наша мэта была сабраць менавіта тых людзей, якія актыўна займаюцца развіццём веластруктуры ў сваіх гарадах — у першую чаргу, у абласных гарадах, у раённых гарадах. Мы хацелі спачатку пазнаёміцца з усімі. Абмеркаваць тыя праблемы, якія тычацца веларуху ў рэгіёнах Беларусі. Паглядзець, што паміж намі агульнага і, можа, знайсці адрозненні ад арганізацыі, ад той дзейнасці, якую мы праводзім. Безумоўна, падзяліцца досведам і выпрацаваць план сумеснай нашай будучыні".
Удзел у Форуме прынялі прадстаўнікі абласных цэнтраў Беларусі — агулам 12 чалавек.