У Гродне выступяць “Без білета” і Drum Ecstasy
Папулярныя гурты запрасіла гродзенская тытунёвая фабрыка. 22 ліпеня прадпрыемства адзначыць сваё 150-годдзе.
Святочны канцэрт пройдзе на Савецкай плошчы. Урачыстасць завершыцца фейеверкам.
Гісторыя ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" пачынаецца ў 1861 годзе, калі губернскае праўленне дало дазвол купцам Лейбу Шарашэўскаму і Абраму Гардону распачаць тытунёвую вытворчасць.