Жонка прадзюсара Яўгена Калмыкова намалявала кліп для Drum Ecstasy
Гурт Drum Ecstasy прадстаўвіў новы кліп на кампазіцыю "De l'air". Гэта чарговы твор гурта з чалавечым голасам, гэтым разам на французскай мове. За візуальную частку кліпа адказвала мастачка Дар'я Калмыкова — жонка прадзюсара "Ляпіса Трубяцкога" Яўгена Калмыкова.
"Дзякуй Філу! Ён даверыў мне маляваць малюнкі да новага кліпа Drum Ecstasy. Гэта мой першы падобны досвед. Вельмі цікава!", — напісала мастачка на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Дар'я даўно і шмат малюе ў жанрах партрэту і нацюрморту. З яе працамі можна пазнаёміцца тут.
Цікава, што ў відэа музыкі ўздымаюць пытанні пурытанскай палітыкі фэйсбука, а галоўным героем роліка становіцца Марк Цукерберг.
Пераклад тэксту на беларускую мову гучыць так:
Хопіць душыць!
На волю!
Паветра! Паветра! Паветра!
Хопіць душыць!
Свабоды!
Паветра! Паветра! Паветра!
Падыміце галаву!
Няма чаго хаваць!
Няма сораму! Няма сораму! Няма сораму!
Адкрый вочы!
Глядзі на мяне!
Няма сораму! Няма сораму! Няма сораму!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.