У крамах Бабруйска назіраецца дэфіцыт сыру

У крамах Бабруйска іх цяжка знайсці: большасць прапанаванага пакупнікам тавару неналежнай якасці. Каб прадаць сапсаваны стары і засохлы сыр, яго разразаюць на невялікія кавалкі і запакоўваюць наноў. Пакупнікі бачаць дату ўпакоўкі, а не дату вытворчасці — і без ваганняў набываюць "свежы" тавар.

Знікненне сыру з крамаў горада — вынік спынення цэху па вытворчасці сыру, сырных палачак, чэддэрызаванага і плаўленага сыру на Бабруйскім гарадскім малочным заводзе. Вытворцы кажуць, што галоўная прычына ў змяншэнні паставак прадукцыі, таму часова прыпыненая і вытворчасць.

Іншая прычына — павялічаная нагрузка па выпуску цэльнамалочнай прадукцыі (малако, кефір, смятана, тварог), якую з-за эканамічнай немэтазгоднасці перастаў выпускаць ААТ "Асіповіцкі малочны камбінат". Вытворчасць гэтых прадуктаў у Бабруйску ўзрасла да 100 тон на суткі, у адрозненне ад ранейшых 60-70 тон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі