У Любані налётчыкі ўзялі касу банка і ўцяклі ў іншую вобласць
Паводле некаторых звестак, рабаўнікі ў масках збілі міліцыянта і забралі ў яго табельную зброю. Касіра, які быў на працоўным месцы, звязалі.
Інфармацыю пра налёт Еўрарадыё пацвердзілі ў аддзеле бяспекі “Белаграпрамбанка”:
Белаграпрамбанк: “Што мы можам сказаць. Нічога каментаваць пакуль не маем права. Можам сказаць толькі, што гэта было”.
Дакладная сума рабунку пакуль не вядомая. Бандыты ўзялі дзённую касу і выехалі з горада.
У самім аддзяленні “Белаграпрамбанка”, на якое напалі рабаўнікі, неафіцыйна паведамілі, што раптоўны налёт здарыўся ў нядзелю і, па чутках, ужо знайшлі машыну, на якой прыехалі гангстары. А кагосьці з налётчыкаў ужо нібыта затрымалі ў іншай вобласці.
Фота — profi-forex.org