Песні "Ляпісаў" прагучаць са сцэны мінскага клуба

 “Мне было б вельмі непрыемна, калі б мой гурт патрапіў у такі “чорны спіс”, — кажа Максім Юхновіч, саарганізатар трыб'юта і музыка з гурта НЕ прислоняться the band, — Творчасць гурта "Ляпис Трубецкой" вельмі важная для нашага пакалення. Яна натхняе маладых ствараць нешта новае. І паказвае, што гэтае новае мы зробім, калі будзем за гэта трымацца разам. Адмена канцэртаў "Ляпісаў" у Мінску выклікала хвалю незадаволенасці ў моладзі. Наша беларуская каманда, якая прадстаўляе нас на еўрапейскім ўзроўні, не можа граць у роднай краіне. Таму такі канцэрт-трыб’ют — гэта нейкая ступень салідарнасці. Ад мяне, як музыкі, ды і ўвогуле, як ад чалавека”. 

Максім нагадаў пра салідарнасць. Яе, дарэчы, выказалі ляпісаманы ля беларускага прадстаўніцтва ў Новасібірску. Некаторыя песні прагучалі ў Докшыцах і ля Рэактара. Ваня з NoizeMC даў жару ў сваім “Міхалок-туры” па Беларусі. 

А ў Мінску ў Р-клабе 7 траўня гурты Re1ikt, НЕ прислоняться the band, IN VINO, AMAROKA, Mushroom Band, PunKrot, VIA ANGELS выканаюць “вінтажныя” песні "Ляпіса". “АУ”, “В платье белом”, “Сочи”. Але не толькі! Таксама пачуеце “Принцессу”, “Нафту”, “Шута” і “Капитал”. Толькі не забывайцеся — гэта трыб’ют! 

Лепей за Міхалка яны не спяюць. І не сыграюць лепей за гурт. Але канцэрт будзе на ўзроўні. Тым больш, трыб’ют не азначае перапець песні Ляпісаў, а сыграць у іх стылі”, — тлумачыць Максім.

Ну а што скажа сам ансамбль “Ляпіс Трубяцкой” на праяву “народнай” ініцыятывы?

Значыць, я скажу, — выклікаўся Яўген Калмыкоў, прадзюсар "Ляпісаў", — Мы — рок-гурт і напаўанархічнае ўтварэнне. І сур’ёзна казаць пра слёзы радасці і падтрымкі не даводзіцца. Калі людзям дапамагаюць нашы песні - выдатна! Мы гэтага і хацелі. А як яны ўжо круцяцца далей — ну што нам ужо соплі жаваць”. 

Цікава, а што скажуць самі ўдзельнікі гурта, Сяргей Міхалок? Пакуль хлопцы ў шчыльным гастрольным туры — галоўнае слова за прадзюсарам. Таму Яўген яшчэ крыху падзяліўся з Еўрарадыё радаснымі момантамі гурта. 

Нас радуе лёс песень і кліпаў. Нават MTV круцяць кліп "Ляпісаў". І песня “Я верю” трымалася 3 тыдні на першым месцы . Вось гэта нам падабаецца”. 

І напрыканцы выказаўся пра тое, калі ж "Ляпісы" выступяць у Беларусі:


Я думаю, што зараз іншых праблем хапае — не да нас. А пасля папросту забудуць! (смяецца). А мы такія — раз! — і выступім. Мы стараемся цяпер не ставіцца да гэтага сур’ёзна. Мы і так занадта сур’ёзныя апошнім часам”.

Фота: Алекс Пералыгін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі