У Маскве затрыманыя ўдзельнікі мітынгу на Трыўмфальнай

Затрымана каля 60 чалавек. Нагадаем, што 31 чысла прадстаўнікі апазіцыі традыцыйна праводзяць мітынгі ў абарону 31-га артыкула расійскай канстытуцыі, які гарантуе свабоду сходаў.


Агулам на Трыўмфальнай плошчы ўвечары ў суботу сабралася каля 200 чалавек, а таксама каля 100 журналістаў і блогераў.
Як паведамляюць відавочцы, на многіх з тых, хто прыйшоў былі белыя стужачкі – сімвалы акцый пратэсту супраць парушэнняў на парламенцкіх выбарах.

Каля дзесяці чалавек былі затрыманыя таксама ў Санкт-Пецярбургу. Там мітынг прайшоў каля Гасцінага двара, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі