У сталіцы на парадзе будуць дзяжурыць 25 брыгад хуткай дапамогі
Яны будуць дзяжурыць ад 9 гадзін раніцы і пакуль не скончыцца вайсковы парад і моладзева-спартовае шэсце.
Акрамя таго, паведамляе БЕЛТА, на парадзе і шэсці 3 ліпеня будуць дзяжурыць два рухомыя аптэчныя пункты і рэзервы з 20 брыгад хуткай меддапамогі.
Таксама 22 брыгады хуткай дапамогі будуць дзяжурыць увечары ў раёне правядзення гала-канцэрту каля стэлы "Мінск — горад-герой".
Фота — bymedia.net