Старшыню Юдэйскага рэлігійнага аб'яднання абараняе сын Ярмошынай (фота)
Слуханне крымінальнай справы Юрыя Дорна пачалося 10 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінску.
Дорна вінавацяць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, перавышэнні ўлады, ухіленні ад выплаты падаткаў, службовай падробцы, а таксама ў знішчэнні або ўтойванні дакументаў.
Як нагадвае БелаПАН, першая справа супраць Дорна была пачатая Следчым камітэтам сёлета ў сакавіку. Следства сцвярджае, што Дорн як службовая асоба, адказная за выкананне арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый аб'яднання, атрымаў грашовыя сродкі ў памеры больш за 13 тысяч долараў. За гэты хабар ён мусіў спрыяльна вырашыць пытання пра дамову арэнды нежылых памяшканняў, якія належаць рэлігійнаму аб'яднанню.
Як паведамляе "Наша ніва", Юрыя Дорна абараняюць два адвакаты, адзін з іх — Аляксей Ярмошын, сын старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.
Фота — krasnorechgvs.hbr.sudrf.ru, svaboda.org