У Пінску павялічыцца фінансаванне капрамонту жылых будынкаў
Як паведамляе тэлеканал Пінск, гарадскія ўлады прынялі рашэнне павялічыць суму выдаткаў, якая накіроўваецца з бюджэту горада, на капітальны рамонт жыллёвага фонду.
Калі ў 2010 годзе гэта было 650 мільёнаў рублёў, то сёлета гэта будзе ўжо 2 з паловай мільярда. Прычым, усё адно асноўныя работы вядуцца за кошт адлічэнняў грамадзянаў, а дзяржаўныя грошы пойдуць на цеплавую рэабілітацыю дамоў.