У сацыяльных сетках Саннікава падтрымаюць добрымі словамі

Акцыя пачалася па ініцыятыве намесніцы старшыні “Маладога фронту” Насты Палажанкі і намесніка каардынатара “Гавары праўду” Андрэя Дзмітрыева.

“Мэта акцыі — аб’яднацца ў салідарнасці з тымі людзьмі, якія нешта робяць і неяк змагаюцца. Напрыклад, як гэта цяпер адбываецца з Саннікавым, які церпіць ад гэтага рэжыму праз тое, што змагаецца за будучыню Беларусі. Мы прапануем не абмяркоўваць, добра ці дрэнна ён зрабіў, што падпісаў тую паперу. Мы прапануем проста выказваць словы падтрымкі і падзякі”, — сказаў у інтэрв’ю Еўрарадыё Андрэй Дзмітрыеў.

25 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Халіп заявіла, што яе муж падпісаў прашэнне аб памілаванні яшчэ 20 лістапада. Аднак дагэтуль не прынятае рашэнне пра яго вызваленне і факт існавання прашэння чамусьці замоўчваўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі