Украінскі пісьменнік выступіў у падтрымку Змітра Дашкевіча (відэа)

Відэазварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Яе ва Украіне ладзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў".

Перад гэтым удзельнікамі кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ўжо сталі ранейшы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны і дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алесь Доній.

Змітра Дашкевіча сёння асудзілі ў глыбоцкай калоніі за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Яму прысудзілі год зняволення, пачынаючы з сённяшняга дня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі