Уладзімір Макей адпраўляецца ў ЗША на сесію Генасамблеі ААН
67-я сесія Генасамблеі адкрылася 18 верасня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
Як паведамляе БелаПАН, кіраўнік беларускай дыпламатыі прыме ўдзел у агульнапалітычнай дыскусіі прадстаўнікоў дзяржаваў, урадаў і кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў. Яна пройдзе з 25 верасня па 1 кастрычніка. Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных кажа, што міністр выступіць перад удзельнікамі сегмента высокага ўзроўню з выкладам пазіцыі нашай краіны па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.
Таксама запланаваны двухбаковыя сустрэчы Макея з міністрамі замежных спраў шэрагу дзяржаў "для абмеркавання пытання развіцця двухбаковых адносін".
Нагадаем, што напярэдадні Макей ездзіў у Маскву, дзе сустракаўся з міністрам замежных справаў Расіі Сяргеем Лаўровым.
Фота — svaboda.org