Уладзімір Шыла запланаваў яшчэ два масавыя мерапрыемствы ў Салігорску
Сябра “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі" накіраваў у мясцовы райвыканкам заяўкі на пікет і мітынг.
Пікет з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы палітычных зняволенных у Беларусі мяркуецца правесці ў суботу 14 студзеня на стадыёне “Будаўнік” з 12:00 да 13:30. На 15 студзеня ў тым самым месцы запланавана правядзенне мітынгу на 200 чалавек. На мітынгу з жыхарамі гораду абмяркуюць, ці выконваюцца рашэнні IV Усебеларускага сходу. Мерапрыемства мусіць пачацца ў 12:00.
Нагадаем, што Уладзімір Шыла збіраецца падаваць заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў кожны тыдзень, каб у выпадку перманентных неабгрунтаваных адмоваў мець фактычныя доказы парушэння закону і права на мірныя сходы з боку салігорскіх уладаў, інфармуе прэс-служба БДХ.