Уладзіміра Някляева сёння выклікаюць у суд

Уладзімр Някляеў атрымаў позву ў суд і мусіць там з’явіцца 9 верасня. Накладаць дадатковыя абмежаванні, аб якіх ідзе гаворка ў позве, будзе суд Ленінскага раёна сталіцы. Сам Някляеў ужо заявіў, што ў выпадку прымянення ў дачыненні да яго хатняга арышту ён лепш пойдзе ў турму.

Нагадаем, што экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева у траўні прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. Гэтае пакаранне прадугледжвае шэраг абмежаванняў. У тым ліку адсутнасць вольнага перамяшчэння за межы краіны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі