Упраўленне МНС Віцебска: Мы пра выбух ля КДБ нічога не ведаем

“Мы нікуды не ездзілі і нічога паведаміць вам не можам. Звяртайцеся ў КДБ”, - паведамлілі карэспандэнту Еўрарадыё ў абласным упраўленні МНС па Віцебскай вобласці.

У КДБ інфармацыю аб выбуху таксама не падцвярджаюць. Паведамленні аб здарэнні з’явілася ўначы у сацыяльных сетках. Жыхары Віцебска паведамляюць, што частка будынка па адрасе Савецкая, 18, які займаюць спецслужбы, агароджаная.

У сацыяльных сетках ёсць інфармацыя і пра затрыманых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі