Сёння ў сталіцы адбудзецца ўрачыстая перадача Статута ВКЛ
Цырымонія пройдзе ў будынку Нацыянальнага гістарычнага музею, пачатак у 16.30.
Чакаецца, што ў ёй возьмуць удзел прадстаўнікі беларускага ўраду.
Нагадаем, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года быў выстаўлены на электронны аўкцыён уладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Асобнік быў ацэнены на 45 тысяч долараў. Музей гісторыі Магілёва абвясціў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для яго выкупу. Частку грошай даслалі ахвярадаўцы з розных рэгіёнаў краіны, а рэшту сумы — 30 тысяч долараў — ахвяравала кампанія "Альпары".
Адзначым, што ва ўсім свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута, а ў Беларусі няма ніводнага.