Вандалы сапсавалі памятны знак на ўваходзе ў гродзенскае гета

“Сёння зранку ўбачыў абліты карычневаю фарбай памятны знак на ўваходзе ў габрэйскае гета. Дажыліся… Нават тады, калі ў Гродне (праўдападобна, пад апекаю нейкіх сілавых структураў) шчыравалі фашысты з РНЕ, падобнага не было. Кажучы шчыра, не прыпамінаю нават у сівой мінуўшчыне такіх праяваў антысемітызму. Гродна заўсёды была горадам талерантным. Цяпер, калі поле грамадскай актыўнасці выпалена нібыта напалмам, з нейкіх невядомых нораў і куткоў вылазяць мутанты ды вычварэнцы. Святое месца, як кажуць, пустым не бывае…” піша журналіст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі