Вікторыя Азаранка афіцыйна названая першай ракеткай свету (фота)
Апублікаваны абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі.
Пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Вікторыя Азаранка ўпэўнена замацавалася на першым радку — у яе 8585 ачкоў. Чэшка Петра Квітава, якая займае другое месца, мае 7690 балаў. Трэцяе месца — у расіянкі Марыі Шарапавай, чацвёртае — у датчанкі Каралін Вазняцкі.
У першай сотні ёсць яшчэ дзве беларускі — Настасся Якімава (65-е месца, два тыдні таму было 63-е) і Вольга Гаварцова (97-е, было 114-е).
У чэмпіёнскай гонцы таксама лідыруе Азаранка, другая — Шарапава, трэцяя — Клійстэрс.
Фота — gettyimages.com