Вікторыя Азаранка купіла Porsche Panamera за 100 тысяч долараў (фота)
Пра гэта першая ракетка свету напісала ў Facebook.
"Мая новая дзетка. Гарачы, хуткі, моцны і гучны!! Ееееее! Вам падабаецца??", — Віка відавочна шчаслівая.
Porsche Panamera ў залежнасці ад камплектацыі каштуе ад 100 тысяч да 175 тысяч долараў (адна з мадэляў — 200 тысяч).
Нагадаем, яшчэ летам Вікторыя Азаранка перасоўвалася па Мінску на бардовым Porsche Cayenne.