Вікторыя Азаранка абыйшла ў рэйтынгу першую ракетку свету
Гэта здарылася пасля перамогі беларускі над Агнешкай Радваньскай і паражэння датчанкі Каралін Вазняцкі ад бельгійкі Кім Клейстэрс.
Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал Australian open. У чвэрцьфінале яна абыграла польку Агнешку Радваньску з лікам 6:7, 6:0, 6:2. У паўфінальным паядынку беларуска сустрэнецца з бельгійкай Кім Клейстэрс.
"Я вельмі радая гэтай перамозе, — кажа Азаранка. — ...Я вельмі вырасла як гулец за апошні час, асабліва ў псіхалагічным плане... Кім Клейстэрс вялікая чэмпіёнка. Яна ведае, як дзейнічаць у розных сітуацыях і праводзіць важныя матчы. Але паглядзім, што адбудзецца".
На дадзены момант Азаранка ўжо абыйшла ў рэйтынгу Вазняцкі. Таксама добрыя шанцы стаць першай ракеткай свету маюць Петра Квітава з Чэхіі і расіянка Марыя Шарапава — у выпадку перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Абноўлены афіцыйны рэйтынг з'явіцца ў панядзелак, пасля заканчэння Australian open.
Фота — gettyimages.com