Відэа выбуху ў метро вачыма адваката 2!

Еўрарадыё зноў супаставіла словы адваката абвінавачанага ў тэрарызме Уладзіслава Кавалёва на судзе і відэа, якое яму не далі паказаць. Станіслаў Абразей звяртае ўвагу на эмблему на сумцы меркаванага тэрарыста, якая то з’яўляеццца, то знікае. Таксама ён заўважае пляму ад мантажу і чалавека ў чорным, які знікае, нібыта сцёрты гумкай.

Нагадаем, падчас спрэчак адвакат Абразей выступіў з падрабязным разборам відэа з камер назірання метро. Сам запіс яму паказаць не дазволілі, але відэа з'явілася ў інтэрнэце. Раней Еўрарадыё супаставіла аналіз адваката з відэа, на якім, на думку Абразея, бачныя людзі, якія мелі нейкае дачыненне да меркаванага тэрарыста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі