Ягор Філіпенка вярнуўся ў БАТЭ
Паміж барысаўскім клубам і маскоўскім "Спартаком" падпісаны трансферны кантракт.
Абаронца Ягор Філіпенка пераходзіць у БАТЭ на сталай аснове, адзначае "Прессбол". Чакаецца, што ўжо 22 лютага футбаліст далучыцца да сваёй старой-новай каманды на зборы ў Турцыі.
У апошні час Ягор трэніраваўся з групай рэзервістаў маскоўскага "Спартака".