За два гады заробкі настаўнікаў "зваліліся" амаль на 100 долараў
На канец 2010 года сярэдні заробак у педагога быў 427 долараў.
Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску 3 кастрычніка распавёў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Бойка.
Аляксандр Бойка: "Быў 427 долараў, на сёння заробак — 332 долары, разам з апошнім павышэннем. Не дабіраем 95 долараў”.
Нагадаем, кіраўніцтва краіны абяцае сярэдні заробак у 600 долараў да канца наступнага года.