Замест юрыстаў і эканамістаў у беларускіх ВНУ вывучаць нанатэхнолагаў

120606 Martin VNU.mp3

У Міністэрстве адукацыі абразаюць набор ва ўніверсітэты. Сёлета ў ВНУ змогуць паступіць на 14 тысяч менш студэнтаў, чым летась.

“Запланавана прыняць 91 тысячу чалавек. На дзённую форму плануем прыняць 51 тысячу, на завочную — 39 тысяч. Агулам на бюджэтную форму плануем прыняць 32 тысячы чалавек. У асноўным скарачаецца бюджэтнае і завочнае”, — кажуць у Міністэрстве адукацыі.

Для бюджэтнікаў-дзённікаў пакідаюць 24 тысячы месцаў. Якія ж спецыяльнасці скарацілі?

“Найперш скарацілі правазнаўства. Бо гэтую спецыяльнасць трэба рыхтаваць у профільных ВНУ, а па-другое — зашмат кадраў. Летась на правазнаўстве было 10 бюджэтных месцаў, а цяпер — 3”, — расказваюць у прыёмнай камісіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Як даведваецца Еўрарадыё, у гэтай ВНУ будзе на 27 бюджэтных месцаў менш, чым летась. Але платнае навучанне, у адрозненне ад бюджэтнага, у ВДУ амаль не скарачалі. Не выгадна.

Агулам на ўсіх формах тут гатовыя вучыць 2,5 тысячы першакурснікаў.

У БДУ наадварот — прымуць больш студэнтаў, чым летась. Але скароцяць юрыстаў і эканамістаў, бо... зашмат.

“На дзённым бюджэтным павялічылі колькасць месцаў на 30. Там пераразмеркаванне, мы павялічылі набор на нанатэхналогіі: біятэхналогію, біяхімію і інфармацыйныя тэхналогіі на 240 месцаў. А месцы былі знятыя з эканамічных, юрыдычных і педагагічных спецыяльнасцяў. Па платнай форме прырост — 200 месцаў”, — падлічвае адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ Вячаслаў Малафееў.

Цікава, чым зоймуцца гэтыя бія- і нанатэхнолагі?

У Магілёўскім універсітэце імя Куляшова сёлета скарачаюць настаўнікаў фізкультуры і не набіраюць на пачатковую адукацыю, выяўленчае мастацтва і рэлігіязнаўства.

“На дзённай форме на 16 бюджэтных месцаў менш. Але калі мы набярэм столькі платнікаў, колькі збіраемся, — выйдзем на леташнія лічбы. Але сумняюся, што мы столькі набярэм”, — тлумачаць у прыёмнай камісіі МДУ ім. Куляшова.


Сёлета тут чакаюць 1,9 тысячы першакурснікаў.

У Педагагічным універсітэце імя М. Танка стала на 10 месцаў менш. А ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце аўдытараў і бухгалтараў замяняюць на спецыялістаў па спартовых аб’ектах. З цягам часу будзе каму абслугоўваць лядовыя палацы.

“Спынены набор на бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт. На камерцыйную дзейнасць і сусветную эканоміку. Але адкрыты набор на тэхнічнае забеспячэнне і эксплуатацыю спартовых аб’ектаў”, — гавораць у прыёмнай камісіі БНТУ.

Нагадаем, на цэнтралізаванае тэсціраванне запісалася 141 тысяча абітурыентаў. Атрымліваецца, што ў 54 беларускія ВНУ сёлета паступіць толькі 60% ад усіх жадаючых.

Назва ўніверсітэта

На колькі скарацілася агульная колькасць месцаў (у параўнанні з 2011)

Якія спецыяльнасці (скарацілі/прыбралі)

Якія спецыяльнасці

дадаліся

Колькі месцаў дадалося

Колькасць месцаў(усе формы навучання)

БДУ

Не скарацілася

Скарацілі юрыдычныя, эканамічныя і педагагічныя спецыяльнасці

дадаліся месцы на біяхіміі, біятэхналогіі і інфармацыйныя тэхналогіі

+230 месцаў

больш за 7000

БДПУ імя Максіма Танка

10 месцаў

______________

____________

______

5090

БНТУ

____________

Спынены набор на бухгалтарскі ўлік, аналіз, аўдыт, камерцыйную дзейнасць і сусветную эканоміку

Тэхнічнае забеспячэнне і эксплуатацыя спартовых аб’ектаў

_______

7452

МДУ імя Куляшова

16 бюджэтных месцаў

Скарацілася фізічнае выхаванне, пачатковая адукацыя, выяўленчае мастацтва і рэлігіязнаўства

Дадаліся платныя месцы

______

1925

ВДУ

27 бюджэтных месцаў

Скарацілі правазнаўства

__________

_______

2510

Фота: http://i1.focus.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі