Сёння адкрыюць помнік ахвярам тэракту (фота скульптуры)

Аўтарам скульптурнай кампазіцыі стаў Канстанцін Селіханаў. Яго “Рака памяці” была прызнаная лепшай сярод сямі прадстаўленых варыянтаў. Помнік усталявалі ля уваходу на станцыю метро “Кастрычніцкая”. Адразу пасля тэракту на гэтае месца неабыякавыя мінчане прыносілі кветкі і знічкі.

Нагадаем, што выбух у сталічным метро прагрымеў 11 красавіка 2011 году. Праз два дні былі арыштаваныя падазраваныя у яго арганізацыі – ураджэнцы Віцебска Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. У канцы лістапада суд прызнаў іх віну і прыгаварыў да смяротнага пакарання. 15 сакавіка яны былі расстраляныя.

У выніку тэракту загінула 15 чалавек, некалькі соцен былі параненыя. Дагэтуль праходзяць лячэнне чатыры чалавекі.

Эскіз скульптуры.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі