Заўзятары мінскага “Дынама” прапаноўваюць “беларусізаваць” хатнія матчы
Яны выступілі з ініцыятывай увесці беларускамоўнае дыктарскае і дыджэйскае суправаджэнне ўсіх хатніх матчаў мінскага клуба.
У заяве гаворыцца, што мінскія заўзятары завуцца аднымі з лепшых у КХЛ, а матчы на "Мінск-Арэне” з'яўляюцца паказальнымі для ўсёй лігі. Заўзятары прапануюць не толькі даваць прыклад іншым клубам КХЛ, але і браць урокі ў такіх каманд, як рыжскае “Дынама” і славацкіі “Леў”.
Падпісацца пад петыцыяй хакейных заўзятараў можна тут.
Фота — hcdinamo.by