Жыхары Салігорска не дазволілі будаваць у сваім двары гандлёвы цэнтр

Жыхары дамоў 3а і 5а, што на праспекце Міру ў Салігорску ўступлі ў адкрытую барацьбу з уладамі і бізнесам супраць будаўніцтва гандлёвага павільёна ў двары іх дому, паведамляе spring96.org. З’яўленне першых будаўнікоў два тыдні таму выклікала самую негатыўную рэакцыю. Каля сарака чалавек выйшлі на вуліцу і пачалі наўпрост замінаць будаўнічым працам. Прыезд замоўцы, які яшчэ год назад набыў на аўкцыёне гэты кавалак зямлі ды ўзгадніў праект будаўніцтва з Салігорскім выканкамам, сітуацыю не вырашыў.

Усе далейшыя спробы правядзення падрадных працаў сканчваліся фактычна фізічным супрацьстаяннем — жыхары літаральна аблівалі будаўнікоў кіпнем з вокнаў сваіх кватэр.

У выніку салігорцы сабралі подпісы супраць будаўніцтва і накіравалі іх у мясцовы выканкам. Было прынята рашэнне спыніць будаўніцтва гандлёвага павільёна ў гэтым месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі