Змітра Дашкевіча этапуюць у Віцебскі СІЗА

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла Наста Палажанка, нявеста палітвязня.

Лідару маладафронтаўцаў можна дасылаць лісты, паштоўкі і тэлеграмы на такі адрас: 210026, Віцебск, вул. Гагарына, 2, СІЗА-2.

Нагадаем, што Дашкевіча разам з Эдуардам Лобавым затрымалі за дзень да прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе — 18 снежня. Іх абвінавацілі ў злосным хуліганстве. Дашкевіча асудзілі на два гады зняволення, Лобава — на чатыры. Напрыканцы жніўня Дашкевіча асудзілі дадаткова — нібыта ён не падпарадкоўваўся патрабаванням адміністрацыі калоніі. Палітвязню дадалі яшчэ год зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі