Reuters абнародаваў здымкі, як беларускі канькабежац паваліўся на Алімпіядзе
Канькабежац Віталь Міхайлаў, які прадстаўляе Беларусь на Алімпіядзе-2018, паваліўся падчас трэніроўкі. Фотаздымкі падзення беларускага спартоўца абнародавала агенцтва Reuters.
Міхайлаў быў уключаны ў беларускую зборную ў апошні момант 29 студзеня. Гэта сталася магчымым дзякуючы дадатковых квотам, якія аргкамітэт Гульняў-2018 вылучыў ёй за кошт спартоўцаў з Расіі.