Reuters: дарадца Трампа па нацбяспецы сустрэнецца з Лукашэнкам

Reuters: дарадца Трампа па нацбяспецы сустрэнецца з Лукашэнкам

Дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, інфармуе Reuters. Напярэдадні стала вядома, што Болтан прыляціць у Беларусь на гэтым тыдні. Foreign Policy адзначала, што яго візіт стане апошнім знакам у размарожванні сітуацыі з Беларуссю, якую часта характарызуюць як "апошнюю дыктатуру Еўропы".

Reuters інфармуе, што сустрэча Лукашэнкі і Болтана адбудзецца не раней за чацвер. Яе дата і фармат яшчэ дапрацоўваюцца.

У апошнія гады Лукашэнка неаднойчы выказваўся наконт пацяплення дачыненняў Беларусі і ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі