Reuters: Расія вывезла з "Дружбы" 2 мільёны тон "атрутнай" нафты

Reuters
Reuters

Па стане на канец траўня Расія вычысціла нафтаправод "Дружба" ад траціны забруджанай хлорарганікай нафты. Каля 2 мільёнаў тон "атрутнай" нафты ўжо вывезена з нафтаправода на тэрыторыі Расіі і Беларусі па чыгунцы і танкерамі і перагружана ў расійскія сховішчы. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведамляе 24 траўня агенцтва Reuters.

Па дадзеных "Белнафтахіма", усяго ў "Дружбу" паступіла каля 5 мільёнаў тон "атрутнай" нафты. У нафтаправодзе на тэрыторыі Расіі, Беларусі і Украіны засталося 4 мільёны тон забруджанай хлорарганікай сыравіны, а яшчэ 1 мільён трапіў у Польшчу і Германію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі