RMF: беларускія сілавікі збілі сірыйскіх уцекачоў і забралі грошы

RMF: беларускія сілавікі збілі сірыйскіх уцекачоў і забралі грошы

Беларускія сілавікі неаднаразова затрымлівалі мігрантаў па дарозе да польскай мяжы. Па словах сірыйскіх мігрантаў, падчас праверкі памежнікі забралі ў іх частку грошай, а аднаму з мужчын зламалі сківіцу, паведамляе польскае RMF FM.

Сірыйцы распавялі польскім журналістам, што ў Мінск яны прыляцелі з Іярданіі, дзе жылі некалькі гадоў. На таксоўцы яны паехалі да польскай мяжы. і па дарозе іх нібыта некалькі разоў затрымлівалі беларускія сілавікі. 

Мужчыны заявілі, быццам сілавікі іх рабавалі і збівалі. Потым іх высадзілі на мяжы і паказалі, куды ісці далей. 

Мігранты нелегальна дабраліся ў Польшчу, дзе іх затрымалі польскія памежнікі. Аднаго з сірыйцаў даставілі ў бальніцу: у яго была зламаная сківіца. Астатнія пагадзіліся на штраф. Украінскага кіроўцу, які дапамагаў мігрантам перайсці мяжу, арыштавалі і абвінавацілі ў датычнасці да арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі