Робат напаў на наведвальніка выставы (фота)

Робат напаў на наведвальніка выставы (фота)

Робат напаў на наведвальніка выставы China Hi-Tech Fair. Здарэнне адбылося ў кітайскім горадзе Шэньчжэнь. Як інфармуе РІА "Новости", мужчына праходзіў міма стэнда, калі адбылося "нападзенне". У яго пашкоджаная нага. Пацярпелага адвезлі ў бальніцу.

Невялікі робат быў створаны для навучання дзяцей ва ўзросце 4-12 гадоў. Ён нагадвае R2-D2 з "Зорных войнаў", мае графічны дысплей, на якім можна пабачыць твар з эмоцыямі. З невядомых прычын у прыстасаванні адбыўся збой і робат разбіў частку шклянога стэнду кампаніі-вытворцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі