Рокаш. "Запалі агонь"

Адзіны ў сваім родзе гурт “Рокаш” нарэшце сабраў лепшыя песні ў кіпу і выдаў дэбютны альбом “Запалі агонь”. Падаецца, што дэбютная праца гурта, гісторыі якога ідзе ўжо дзевяты год, павінна мець вобраз менавіта “бэста”. Адпаведна, песні не мусяць чапляцца адна за другую, паўзы запаўняцца мантрамі ці птушыным спевам, і ў выніку абавязкова вымалёўвацца агульны сакральны сэнс і стылістычная прылізанасць. Не. Тут можа быць што заўгодна: фольк, рок, электронныя моманты  – усё, чым гурт забаўляўся цягам сваіх васьмі гадоў. Музычны матэрыял сведчыць пра тое, што музыкаў “прэ”. У 11 трэках яны паказваць ці не ўсё, на што здатныя. Атрымоўваецца такі фольк-поп і фольк-рок з таямніча-ваяўнічым падтэкстам.

1_3.mp3

Праўда, у плане сэнса альбом “Запалі агонь” дастаткова аднастайны: душа ірвецца на свабоду ў выглядзе агню, крумкача, сокала, жадае спазнаць праўду, сустракаецца з ваўкалакам, думае пра яго вочы, успамінае пра чужыя сцягі і г.д. Аднастайнасць пласцінцы надае і вакал Паліны Дулінец. Прыгожы па чысціні і палётнасці, ён часам не паспявае за quasi-навамоднымі музычнымі рашэннямі калег. Хочацца яго расфарбаваць, хочацца ім граць, хочацца, каб ён шаптаў і зрываўся. А ён проста роўна, з унутранай эмоцыяй, вядзе меладычную лінію і не выходзіць за межы дазволенага. Хоць у песні “Ваўкалак” ён нагадвае Юлю Белізяк з забытага “Посткрыптума”. А гэта ўжо добры знак.

3_3.mp3

Калі "Рокаш" разглядаць як унікальную і самастойную з’яву ў беларускай музыцы, то можна супакоіцца: побач з дзесяткамі жанраў ёсць і “рокашаўскі” акустычны фольк. Аднак пласцінка “Запалі агонь” – як раз прыклад выхада за межы стылістычнай абмежаванасці. Праблема ў тым, што зайшоўшы за межы музыкі разгубіліся і пачалі граць нешта звыклае для беларускага року. То бок, галоўны арыенцір для музыкаў – беларускі рок. Ні заходні, а менавіта беларускі. Таму цікавасць шырокіх колаў гледачоў дыск наўрад ці выкліча.

4_3.mp3

Альбом выключна для кола аматараў медыявальных зборышчаў, аўтарскага “этна” і рыцараў. Яшчэ для беларусаў, якія адкрываюць для сябе айчынную культуру, і замежнікаў, што шукаюць падобнае мастацтва. Не напружвае, але і не пакідае жадання пераслухоўваць... "Крылы" спадабаліся.

5_3.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі