Рубель слабее: таргі на Беларускай валютнай біржы пачалі з гадзінным спазненнем

Яшчэ да адкрыцця таргоў у абменніках Мінска еўра прадавалі па курсе 3,4 рубля / Еўрарадыё
Яшчэ да адкрыцця таргоў у абменніках Мінска еўра прадавалі па курсе 3,4 рубля / Еўрарадыё

Таргі на Беларускай валютнай біржы пачаліся з гадзінным спазненнем. Еўра і долар даражэюць. На старце таргоў амерыканская валюта дадала адразу 10% і каштуе больш за 3 рублі. Еўра перавысіў планку ў 3,39 беларускага рубля.

Таргі па расійскім рублі пачаліся з яшчэ большым спазненнем. Беларускі рубель пакуль здае пазіцыі і расійскай валюце.

Нагадаем, раніцай з спазненнем пачаліся таргі на біржах у Маскве і Санкт-Пецярбургу. Калі Маскоўская біржа нарэшце адкрыліся, курсы долара і еўра абнавілі гістарычныя максімумы, перавысіўшы 100 рублёў і 113 рублёў адпаведна, паведамляе ТАСС.

Напярэдадні ЕС абвясціў пра новы пакет санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі за ўварванне і падтрымку ўварвання ў Украіну.

Рубль слабеет: торги на Белорусской валютной бирже начались с часовым опозданием
Курсы валют на старце таргоў Беларускай валютнай біржы / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі