Румас ведае, хто будзе новым уладальнікам мінскага "Дынама"

Румас ведае, хто будзе новым уладальнікам мінскага "Дынама"

Футбалісты мінскага "Дынама" неўзабаве памяняюць уладальніка. Гэтую інфармацыю кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола і прэм'ер-міністр Сяргей Румас пацвердзіў журналісту by.tribuna.com на цырымоніі "Зорны мяч" 4 снежня. 

Па словах Румаса, клуб застанецца нават пасля сыходу ягонага цяперашняга ўладальніка Юрыя Чыжа

— Нават калі Юрый Аляксандравіч сыдзе, клуб-то застанецца. Паверце, мінскае "Дынама" нікуды не дзенецца.

— Ведаеце, хто стане новым уладальнікам мінскага "Дынама"?

— Ведаю, але не скажу. 

Самога Чыжа на цырымоніі не было. Размовы пра тое, што ён пакіне клуб, якім кіраваў 19 гадоў, пачаліся напрыканцы лета. 

Дарэчы, Румас таксама пакідае пасаду кіраўніка федэрацыі футбола. "Думаю, у сакавіку на канферэнцыі АБФФ будзе абраны новы кіраўнік федэрацыі. Я і раней не планаваў вылучаць сваю кандыдатуру на гэтую пасаду, а пасля прызначэння прэм'ер-міністрам — пагатоў", — прызнаўся ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі