Румынія і Балгарыя афіцыйна ўвайшлі ў Шэнгенскую зону
Румынія
31 сакавіка Румынія і Балгарыя ў Шэнгенскую зону. Цяпер у гэтых краінах будуць дзейнічаць шэнгенскія правілы, а кантроль на ўнутраных паветраных і марскіх межах будзе скасаваны. Рада Эўропы пакуль не вызначылася з датай скасавання наземнага кантролю на мяжы.
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен адзначыла, што далучэнне краін да “шэнгенскай сям'і” зьяўляецца “важным днём”.
— Я вітаю скасаванне праверак на ўнутраных паветраных і марскіх межах. Гэта вялікі поспех для абедзьвух краін. І гістарычны момант для Шэнгенскай зоны — самай вялікай прасторы свабоднага перамяшчэння ў свеце. Разам мы будуем мацнейшую, больш аб’яднаную Еўропу для ўсіх нашых грамадзян, — дадала яна.
Раней паведамлялася, што Румынія пачне выдаваць шэнгенскія візы беларусам з 31 сакавіка, Балгарыя — з 1 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.