Рыхтуецца закон, які ўзмацніць кантроль за прыбыткамі беларусаў
У Палату прадстаўнікоў на разгляд дэпутатам паступіў праект закона аб дэклараванні фізічнымі асобамі прыбыткаў і маёмасці. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".
Згодна з новымі нормамі, падатковыя службы будуць мець права запатрабаваць у грамадзяніна справаздачу аб прыбытках, не чакаючы заканчэння каляндарнага году. Да таго ж, у новай версіі закону гаворыцца пра строгія тэрміны для тлумачэнняў тым, каго падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў — не больш за 30 дзён. Калі тлумачэнні не задаволяць падатковую, грамадзяніну давядзецца заплаціць падаходны падатак.
Дарэчы, з пачатку года для тых, хто жыве не па сродках, стаўку прыбытку павялічылі да 16%.