Са 100-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі беларусаў павіншаваў Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян Беларусі са 100-гадовым юбілеем Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У сваім звароце кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што кастрычнік 1917 года адзначаны тым, што на палітычнай мапе з'явілася краіна "з прынцыпова новым укладам і абвяшчэннем права нацый на самавызначэнне".
Лукашэнка дадаў, што сацыяльна-эканамічныя прынцыпы, сфармаваныя ў СССР, леглі ў аснову развіцця прамысловага, навуковага, сельскагаспадарчага і сацыяльнага патэнцыялу сучаснай беларускай дзяржавы.
"Сёння мы жывём у суверэннай, незалежнай краіне. Сваім розумам, талентам і працавітасцю будуем моцную, стабільную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца чалавек — сапраўдны патрыёт і гаспадар роднай зямлі", — канстатаваў беларускі кіраўнік.