Саакашвілі абяцае неўзабаве адмяніць надзвычайнае становішча ў Грузіі
Надзвычайнае становішча ў Грузіі будзе адменена вельмі хутка, як толькі стабільнасці ў краіне нічога не будзе пагражаць. Аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны міхаіл Саакашвілі на сустрэчы з грузінскімі бізнесменамі ў Тбілісі. Нагадаем, надзвычайнае становішча было ўведзена пасля сутыкненняў прыхільнікаў апазіцыі з паліцыяй. У пятніцу парламент зацвердзіў гэтае рашэнне кіраўніка дзяржавы.
РИА Новости
РИА Новости