СААЗ ухваліла яшчэ адну вакцыну ад COVID-19

Вакцынацыя / Еўрарадыё
Вакцынацыя / Еўрарадыё

Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўхваліла яшчэ адну вакцыну ад COVID-19 — CovavaxTM. Яе вырабляе індыйскі Інстытут сыроваткі па ліцэнзіі амерыканскай кампаніі Novavax, паведамляе сайт СААЗ.

Для праходжання поўнага этапа вакцынацыі неабходна зрабіць дзве дозы гэтай вакцыны.

CovavaxTM стала дзявятай вакцынай супраць COVID-19, ухваленай СААЗ. На сённяшні дзень у гэты спіс вакцын уваходзяць прэпараты кампаній Pfizer-BioNTech, Moderna, Jassen, AstraZeneca, Sinovac, Sinopharm, Bharat Biotech.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі