Сабаленка на 31 пазіцыю палепшыла становішча ў парным рэйтынгу WTA
Арына Сабаленка на 31 пазіцыю палепшыла становішча ў парным рэйтынгу WTA. Яна цяпер на 34-м месцы. Гэта стала магчымым дзякуючы перамозе на турніры ў Індыян-Уэлсе, на якім беларуска выступала разам з Элізэ Мертэнс з Бельгіі.
У адзіночным разрадзе Арына Сабаленка захавала за сабой 9-е месца. Аляксандра Сасновіч з 34-га месца апусцілася на 36-е, Вера Лапко — з 62-га на 64-е месца. Вікторыя Азаранка паднялася з 48-га на 46-е месца. Лідарам рэйтынгу застаецца Наомі Осака з Японіі.