Сабаленка паабяцала зрабіць высновы з "цяжкай паразы" на US Open
Арына Сабаленка паабяцала зрабіць высновы з "цяжкай паразы" на US Open. Беларуская тэнісістка дайшла да 1/8 фіналу адзіночнага разраду, дзе ў трохсэтавым паядынку саступіла Наомі Осака з Японіі (3:6, 6:2, 4:6). Пасля яна прайграла і ў парным разрадзе, таксама ў 1/8 фіналу.
"Дзякуй, "US Open"! — піша Сабаленка ў Instagram. — Для мяне гэта быў выдатны тыдзень. Вядома, цяжкая параза сёння. Але я зраблю з яго высновы, і вярнуся ў наступным годзе нашмат больш моцнай".
Раней у інтэрв'ю сайту wtatennis.com Арына Сабаленка сказала, што для яе быў не самы лепшы дзень. "Я не паказала добрага тэнісу і вельмі злая на сябе за гэта. Трэба ўсё абавязкова абдумаць... Я была такая злая, такая злая..." — адзначыла тэнісістка.
Арына Сабаленка — 20-я ракетка свету. Яе выступленне на адкрытым чэмпіянаце ЗША істотна не паўплывае на месца ў абноўленым рэйтынгу WTA, які з'явіцца на наступным тыдні.