Сабаленка і Азаранка пагоршылі сваё становішча ў рэйтынгу WTA

Сабаленка і Азаранка пагоршылі сваё становішча ў рэйтынгу WTA

Арына Сабаленка пагоршыла сваё становішча ў абноўленым рэйтынгу WTA. З 9-га месца беларуская тэнісістка апусцілася на 10-е. Яе месца ў сусветным рэйтынгу заняла аўстралійка Эшлі Барці, якая выйграла турнір у Маямі ў адзіночным разрадзе. Дарэчы, на тым жа турніры Арына Сабаленка разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс абыгралі Эшлі Барці, якая гуляла ў пары з Вікторыяй Азаранкай, у паўфінале.

Аляксандра Сасновіч паднялася на адну пазіцыю — на 35-е месца, Вера Лапко палепшыла сваё становішча на дзве пазіцыі — паднялася на 62-е месца, Вікторыя Азаранка была 46-й, а стала 67-й.

Тройка лідараў рэйтынгу засталася ранейшай — Наомі Осака з Японіі, Сімона Халеп з Румыніі і Петра Квітава з Чэхіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі