Сабаленка працягвае перамагаць у Кітаі, наступная саперніца — 1-я ракетка свету

Сабаленка працягвае перамагаць у Кітаі, наступная саперніца — 1-я ракетка свету

Арына Сабаленка (14-я ракетка свету) працягвае перамагаць на тэнісным турніры ў кітайскім Ухані. У чвэрцьфінале беларуска ў трох сэтах выйграла ў Алены Рыбакінай (50) з Казахстана — 6:3, 1:6, 6:1. Паядынак працягваўся больш за паўтары гадзіны.

Наступная саперніца Сабаленка — першая ракетка свету Эшлі Барці з Аўстраліі. Яны пазмагаюцца за выхад у фінал. Летась беларуская тэнісістка выйграла гэты турнір.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі