Сабаленка прайграла ўжо на старце турніру ў Маямі

Сабаленка прайграла ўжо на старце турніру ў Маямі

Арына Сабаленка, 9-я ракетка свету, прайграла ўжо на старце тэніснага турніру ў Маямі. У адзіночным разрадзе яна пачала выступленне з другога кругу (1/32 фіналу), але не змагла прайсці Айлу Тамлянавіч з Аўстраліі, 40-ю ракетку свету. Сабаленка прайграла ў двух сэтах — 3:6, 4:6.

Раней у другім крузе выбыла ў турніру Вікторыя Азаранка. Працягвае выступленне Аляксандра Сасновіч (у яе 36-е месца ў рэйтынгу WTA), якая ў 1/16 фіналу сустрэнецца з Каралін Вазняцкі з Даніі, 13-й ракеткай свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі