Сабаленка стала чацвёртай ракеткай свету

Арына Сабаленка / reuters.com
Арына Сабаленка / reuters.com

Арына Сабаленка стала чацвёртай ракеткай свету (на мінулым тыдні яна займала 5-е месца). Аляксандра Сасновіч у абноўленым рэйтынгу WTA цяпер знаходзіцца вышэй за Вікторыю Азаранка: 32-е (было 29-е) і 37-е (было 24-е) месцы адпаведна.

Па-ранейшаму першай ракеткай свету з'яўляецца Іга Свёнтак з Польшчы.

Арына Сабаленка ўпершыню стала чацвёртай ракеткай свету ў траўні мінулага года, а ў ліпені 2021-га яна паднялася на трэці радок рэйтынгу. Да канца лютага 2022-га Сабаленка была другой, але пасля пачала апускацца, у траўні была ўжо толькі 8-й. Летам беларуская тэнісістка пачала паступова аднаўляць страчаныя пазіцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі