Сабаленка услед за Азаранка паспяхова стартавала на турніры ў Манрэалі
Арына Сабаленка / Reuters
Беларускія тэнісісткі паспяхова правялі стартавыя матчы на турніры катэгорыі WTA-1000 у канадскім Манрэалі.
Трэцяя ракетка свету Арына Сабаленка напярэдадні перайграла ў трох сэтах амерыканскую тэнісістку Слоан Стывенс (62-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 7:6 (7:4), 4:6, 6:4. Матч доўжыўся 2 гадзіны 28 хвілін. Сёння ў 1/8 фіналу ёй будзе супрацьстаяць спартоўка з Канады Рэбека Марына (220-е месца ў рэйтынгу WTA).
Раней яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка таксама пераадолела 1/16 фіналу — перамагла ў двух сэтах румынскую тэнісістку Сарану Кырсцю — 6:2, 6: 2. Сёння яна сустрэнецца на корце з з грачанкай Марый Саккары (18-е месца ў рэйтынгу WTA).
Спаборніцтвы ў Манрэалі завершацца 15 жніўня. Прызавы фонд адкрытага чэмпіянату Канады па тэнісе складае 2,5 мільёна даляраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.